Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДФР правёў ператрусы адразу ў некалькіх кампаніях мытных і лягістычных паслуг


Ілюстрацыйнае фота

16 верасьня ў групу кампаній ViM Union прыйшлі зь ператрусамі сілавікі. Кампаніі канкуруюць зь дзяржаўнай установай «Белмытнясэрвіс».

Пытаньні ўзьніклі ў супрацоўнікаў Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю. Як стала вядома Zerkalo.io, сярод магчымых прычын цікавасьці з боку сілавікоў — пытаньні аб выплаце падаткаў.

У групу ViM Union уваходзяць 9 кампаній (5 зь іх адкрытыя за мяжой — у Літве, Латвіі, Польшчы). Гэтыя фірмы займаюцца мытна-лягістычнымі паслугамі. Гэта ў тым ліку мытныя і транспартныя паслугі, сэртыфікацыя, лягістыка на складах, экспэдаваньне грузаў, грузаперавозкі.

У Беларусі працуюць у тым ліку «Внешевросервис», «Монолитлогистик», «Монолитпроминвест». Ні ў водным з галоўных офісаў трох кампаній журналістам не адказалі на тэлефанаваньні, адказалі толькі ў адным з рэгіянальных падразьдзяленьняў кампаніі «Внешевросервис», пацьвердзіўшы, што ў цэнтральным офісе і некаторых рэгіянальных падразьдзяленьнях праходзяць ператрусы.

Каля 18:00 чацьвярга сайт «Внешевросервис» перастаў адкрывацца як у карыстальнікаў зь Беларусі, так і за мяжой. Каля 19:30 сталі недаступныя сайты «Монолитлогистик» і ўсёй групы ViM Union.

Паводле інфармацыі Zerkalo.io, ператрусы таксама прайшлі ў кампаніях «Монолитлогистик» і «Монолитпроминвест».

ДФР на сваім сайце ніяк не камэнтуе ператрусаў 16 верасьня.

Адзін з асноўных канкурэнтаў кампаніі «Внешевросервис» — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытнясэрвіс». Яно заснавана Дзяржаўным мытным камітэтам Беларусі ў 1999 годзе. Кампанія прапаноўвае поўны комплекс лягістычных паслуг, уключаючы складзкую апрацоўку, мытнае афармленьне, даручальніцтва, экспэдаваньне, міжнародныя перавозкі грузаў любым відам транспарту, распрацоўку і рэалізацыю спэцыяльнага праграмнага забесьпячэньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG