Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца этапавалі ў шклоўскую калёнію


Павал Севярынец падчас суду, 25 траўня 2021 году

18 верасьня Паўла Севярынца этапавалі ў шклоўскую папраўчую калёнію № 17, дзе сядзеў Вітальд Ашурак, паведаміла ў фэйсбуку жонка палітыка Вольга Севярынец. «Лісты цяпер трэба пісаць туды, бліжэйшыя два тыдні з пазнакай „карантын“, пасьля стане вядомы атрад», — напісала яна.

Яна таксама расказала пра цяперашні стан бацькі Паўла, Канстанціна Севярынца, які разам жонкай Тацянай нядаўна моцна захварэў на каранавірус і трапіў у інфэкцыйны шпіталь Віцебску.

«Нашаму тату ўсё яшчэ дрэнна, асабліва ноччу. Нам застаецца толькі маліцца за нашых родных і спадзявацца на Бога. Прашу ўзгадваць нашу сям’ю ў малітвах», — напісала Вольга.

Павал Севярынец — апазыцыйны палітык, сузаснавальнік партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя», пісьменьнік. Сёлета ў сьнежні яму споўніцца 45 гадоў. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі летась 7 чэрвеня. Тады яму вынесьлі тры прысуды аб адміністрацыйных арыштах па 15 дзён кожны за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і за заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Далучылі 30 дзён арышту за ўдзел у антыінтэграцыйных акцыях пратэсту ў сьнежні 2019 і студзені 2020 гадоў.

Пасьля 75 дзён Паўла Севярынца ня выпусьцілі на волю, а перавялі ў СІЗА № 1 у статусе падазраванага паводле арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў). Там выставілі абвінавачаньне.

25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе Севярынцу абвясьцілі прысуд. Судзьдзя Ірына Ланчава асудзіла палітыка на 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

27 жніўня апэляцыйны суд пакінуў прысуд палітыку ў сіле.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG