Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэрарысты адпусьцілі 10 чалавек з групы вучняў, захопленай у Нігерыі два месяцы таму


Кляса адной са школаў Нігерыі, дзе адбылося выкраданьне вучняў

Бандыты патрабуюць вялікага выкупу ў сваякоў захопленых.

У Нігерыі ў мясцовасьці Кадуна тэрарысты выпусьцілі яшчэ 10 вучняў, якіх захапілі ў ліпені ў баптысцкай школе на паўночным захадзе краіны. Гэтую інфармацыю агенцтву Reuters пацьвердзіў адміністратар школы.

За восем чалавек злачынцам заплацілі выкуп, сума якога не называецца, яшчэ дваіх адпусьцілі з-за кепскага стану здароўя. Раней адміністратар казаў, што тэрарысты патрабуюць $2433 за кожнага палоннага.

У палоне злачынцаў застаецца яшчэ 21 вучань гэтай школы. Агулам ісламісты за ліпень захапілі каля 150 навучэнцаў розных школаў. Са сьнежня 2020 году яны правялі ўжо 10 падобных тэрарыстычных атак.

Першымі рэйды з захопам людзей у Нігерыі сталі рабіць баевікі ісламісцкай групоўкі «Бока Харам», затым ідэю выкраданьня людзей перанялі іх аднадумцы з «Ісламскай дзяржавы правінцыі Заходняя Афрыка». Дасюль невядома, ці зьвязаныя з ісламістамі баевікі, якія выкрадалі дзяцей са школаў улетку 2021 году.

Паводле інфармацыі дзіцячага фонду ААН UNICEF, каля 1 млн нігерыйскіх дзяцей могуць спыніць наведваньне школы праз адсутнасьць гарантый бясьпекі і далейшых выкраданьняў людзей у краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG