Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пад кантролем Крамля. Як у Расеі прайшоў асноўны дзень выбараў у Дзярждуму. ВІДЭА

абноўлена

Галасаваньне на выбарах у Дзярждуму, 19 верасьня 2021 году.

У Расеі прайшоў апошні, асноўны дзень выбараў у Дзяржаўную Думу. Расейцы абіралі 450 дэпутатаў — 225 па аднамандатных акругах і 225 — па партыйных сьпісах. Для простай большасьці ў Думе неабходна 226 мандатаў, для канстытуцыйнай — 300.

Жывыя эфіры Настоящего времени, прысвечаныя выбарам.

У Расеі завяршылася галасаваньне на выбарах дэпутатаў Дзярждумы. Яно ішло тры дні і, па дадзеных незалежных назіральнікаў, суправаджалася шматлікімі парушэньнямі, уключаючы ўкіды бюлетэняў. Ідзе падлік галасоў.

У шэрагу рэгіёнаў — на Далёкім Усходзе, у Сыбіры — ужо ёсьць першыя папярэднія вынікі галасаваньня, у відавочных лідэрах на тых участках, дадзеныя аб пратаколах якіх ёсць у сеціве — «Адзіная Расея» і КПРФ.

Па дадзеных ЦВК, падлічаныя вынікі з больш за 8 працэнтаў участкаў. Паводле гэтых дадзеных, «Адзіная Расея» на першым месцы, набіраючы менш за 40 працэнтаў галасоў, у КПРФ каля 25 адсоткаў, пяціпрацэнтны бар’ер пераадольвае таксама «Справядлівая Расея», ЛДПР і «Новыя людзі».

Згодна з вынікамі экзітполаў, у Думу праходзяць 4 партыі — цяперашнія парлямэнцкія партыі. Гэта «Адзіная Расея» з 45,2% галасоў, КПРФ — 21,0%, ЛДПР — 8,7%, «Справядлівая Расея» — 7,9%.

Яўка на выбарах на 18.00 маскоўскага часу перавысіла 45 адсоткаў

У Цэнтрвыбаркаме Расеі заявілі аб некалькіх кібэратаках на інтэрнэт-партал камісіі.

Акрамя выбараў у Дзярждуму, у Расеі праходзяць мясцовыя выбары і выбары дзевяці кіраўнікоў рэгіёнаў.

Парушэньні

У першыя дні галасаваньня незалежныя назіральнікі паведамлялі аб парушэньнях: укід бюлетэняў у скрыні і масавым падвозе выбаршчыкаў да ўчасткаў.

У гэтым годзе да выбараў не дапусьцілі мноства незалежных кандыдатаў па ўсёй Расеі. Некаторых арыштавалі, некаторыя спазналі крымінальны і адміністрацыйны перасьлед. Некаторых не дапусьцілі з прычыны «праблем з дакумэнтамі», другіх — праз сувязь з Фондам барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, які суд прызнаў «экстрэмісцкай арганізацыяй», трэціх абвясьцілі «замежнымі агентамі» ці «афіляванымі» з імі асобамі.

Іншыя ж апазыцыйныя і незалежныя кандыдаты, якіх дапусьцілі да выбараў, распавядаюць пра перашкоды сваёй дзейнасьці з боку ўладаў: арышты, спробах зьняць з выбараў, бюракратычных перашкодах кампаніі і нават зьяўленьні двайнікоў.


Незадоўга да выбараў прыхільнікі Аляксея Навальнага апублікавалі рэкамэндацыі ў рамках праекта «Разумнае галасаваньне». Паплечнікі апазыцыянэра прапанавалі галасаваць за кандыдатаў, якія, на іх думку, маюць найбольшыя шанцы выйграць у прадстаўнікоў «Адзінай Расеі». Партыйная прыналежнасьць пры гэтым ня важная.

Расейскія ўлады лічаць, што паплечнікі Навальнага распаўсюджваюць забаронены кантэнт. Карпарацыі Apple і Google праз патрабаваньні расейскага заканадаўства прыбралі аплікацыю «Навальный» з расейскіх крамаў праграмаў. Заснавальнік Telegram Павел Дураў, спаслаўшыся на дзеяньні Apple і Google, заблякаваў бот «разумнага галасаваньня» у мэсэнджэры. Відэа з рэкамэндацыямі па «разумнаму галасаваньню» вечарам у суботу, 18 верасьня, заблякаваў YouTube.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG