Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія памежнікі выцягнулі з балота 8 мігрантаў


Адна з групаў мігрантаў на беларуска-польскай мяжы

Амаль уся група мігрантаў трапіла ў шпіталь, на мяжы іх ратавалі адначасова некалькі службаў.

Памежная варта Польшчы выратавала з балота каля ракі Супрасьль васьмёх мігрантаў, якія спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу краіны з боку Беларусі. Сярод іх 5 мужчын і 3 жанчыны.

Адзначаецца, што людзі былі ўжо зьнясіленыя і самастойна не маглі выбрацца. Вядома, што польскім памежнікам спатрэбілася дапамога жаўнераў, пажарных, паліцыянтаў і верталёта мэдычнай авіяцыі.

Сямёх чалавек з уратаваных шпіталізавалі.

19 верасьня стала вядома аб мёртвых целах на польска-беларускай мяжы. Цела грамадзянкі Іраку знайшлі беларускія памежнікі, целы траіх мужчын — польскія памежнікі. Праўдападобна, прычынамі іх сьмерцяў стала пераахаладжэньне.

З боку Беларусі не спыняецца ціск на сумежныя краіны Эўразьвязу. Літва, Латвія і Польшча ўвялі рэжым надзвычайнага становішча ў рэгіёнах, што суседнічаюць зь Беларусьсю праз паток мігрантаў. Мінулыя суткі сталі рэкорднымі для Польшчы — у краіну яе памежнікі не пусьцілі 324 мігранты — найбольшую колькасьць ад пачатку году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG