Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія памежнікі спынілі 276 спробаў перасячэньня мяжы з боку Беларусі


У нядзелю, 19 верасьня, было зроблена 276 спробаў нелегальнага перасячэньня польскай мяжы з боку Беларусі.

Пра гэта паведамляе ў Twitter Памежная варта Польшчы. У паведамленьні адзначаецца, што памежнікі затрымалі 19 мігрантаў — 8 з Сырыі, 6 з Ірану, 3 з Іраку і 1 з Конга, а іншыя спробы перасячэньня мяжы прадухілілі. Затрымалі таксама 5 чалавек, якія дапамагалі мігрантам перайсьці на польскі бок: 2 грамадзян Польшчы, 2 грамадзян Украіны і 1 грамадзяніна Грузіі.

  • 19 верасьня стала вядома пра трупы на польска-беларускай мяжы. Цела грамадзянкі Іраку знайшлі беларускія памежнікі, целы трох мужчын — польскія памежнікі. Праўдападобна, прычынай іх сьмерцяў стала пераахаладжэньне.
  • Памежная варта Польшчы паведаміла таксама, што 19 верасьня выратавала з балота каля ракі Супрасьль васьмёх мігрантаў, якія спрабавалі парушыць дзяржаўную мяжу краіны з боку Беларусі. Сярод іх 5 мужчын і 3 жанчыны.
  • У суботу, 18 верасьня, польскія памежнікі не пусьцілі ў краіну 324 мігрантаў з боку Беларусі — гэта рэкордная колькасьць ад пачатку году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG