Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Туркмэністану паліцыя забараняе хлопцам і дзяўчатам быць разам у парках


На вуліцы Ашгабату, 2021

У Ашгабаце паліцыянты забараняюць хлопцам і дзяўчатам знаходзіцца разам у парках, паведамляе туркмэнская служба Радыё Свабода.

Супрацоўнікі паліцыі правяраюць дакумэнты ў маладых людзей. Калі хлопец кажа, што дзяўчына – ягоная сястра, ад іх патрабуюць дакумэнты.

Калі высьвятляецца, што дзяўчына вучыцца разам з хлопцам, то пару дастаўляюць у аддзяленьне паліцыі, а потым паведамляюць бацькам студэнтаў і кіраўніцтва унівэрсытэту.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў не тлумачаць прычыны такіх дзеяньняў.

У сталіцы Туркмэністану да гэтага мужчыны і жанчыны ў шортах атрымлівалі папярэджаньні ад паліцыі. У ліпені туркмэнская служба Радыё Свабода паведамляла, што ў Фарапскім і Дарганацінскім этрапах (раёнах) паліцэйскія затрымлівалі жанчын за тое, што тыя былі ў джынсах або кароткіх сукенках, а таксама за макіяж і фарбаваныя валасы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG