Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фазэль пасьля публікацыі фота абдымкаў з Лукашэнкам некалькі дзён мусіў хавацца


Лукашэнка і Фазэль у Менску. 11 студзеня 2021

Прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) Рэнэ Фазэль, які займаў гэтую пасаду 27 гадоў, пакідае свой пост. На наступным тыдні на кангрэсе IIHF у Санкт-Пецярбургу будзе абраны мовы кіраўнік фэдэрацыі.

Разьвітваючыся з пасадай, Фазэль даў інтэрвію швэйцарскаму выданьню Blick, дзе пагаварыў пра посьпехі і няўдачы ў сваёй доўгай кар’еры.

На пытаньне журналіста, ці абдымкі з Лукашэнкам былі найбольшым правалам у ягонай кар’еры, Рэнэ Фазэль адказаў:

— Так, мушу гэта прызнаць. Задумана ўсё было добра, але ўрэшце ўсё проста капітальна правалілася.

— Вы былі расчараваныя?

— Так. Я напэўна быў наіўны. Я думаў, што магу зрабіць нешта добрае. А ў выніку мусіў некалькі дзён хавацца. Бо, прабачце за выраз, срач узьняўся надзвычайны.

Фазэль і Пуцін. Сочы, 10 траўня 2021
Фазэль і Пуцін. Сочы, 10 траўня 2021

У студзені 2021 году адбылася сустрэча Фазэля з Лукашэнкам у Менску, калі вырашалася пытаньне аб немагчымасьці правядзеньня ў Менску чэмпіянату сьвету ў хакеі. Візыт Фазэля ў Беларусь аказаўся скандальным. Беларускія ўлады выкарысталі яго ва ўласных прапагандысцкіх мэтах. Фатаздымкі і тэлекарцінкі, дзе Рэнэ Фазэль абдымаецца з Аляксандрам Лукашэнкам, зьявіліся ў эўрапейскіх мэдыя і прымусілі кіраўніка Міжнароднай фэдэрацыі хакею апраўдвацца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG