Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледам за А1 пра падвышэньне цэнаў абʼявілі МТС і Белтэлекам

абноўлена

Офіс МТС у Менску

Найбуйнейшы апэратар мабільнай сувязі МТС падвышае кошт паслуг з 1 кастрычніка ў сярэднім на 4%, гаворыцца на сайце кампаніі.

Падаражаньне закране як фізычных, так і юрыдычных асобаў.

З 1 кастрычніка стануць даражэйшымі

  • абанэнцкая плата на тарыфных плянах,
  • мабільны інтэрнэт,
  • званкі,
  • фіксаваны інтэрнэт,
  • роўмінг,
  • SMS і іншае.

Мабільнай сувязьзю ад МТС карыстаюцца больш за 5 мільёнаў беларусаў. З пачатку году цэны ў Беларусі вырасьлі ў сярэднім на 9,8%.

З 1 кастрычніка на 4% падвышае цэны і правайдэр А1.

Дзяржаўны правайдэр «Белтэлекам» таксама павышае свае тарыфы з кастрычніка. За інтэрнэт-тарыфы па-за пакетнымі паслугамі ў лінейках «ЯСНА», «Семейный», «Бизнес-кейс» цэны павышаюцца ў сярэднім на 4%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG