Лінкі ўнівэрсальнага доступу

​​​​​​​Зьняволены мастак Алесь Пушкін просіць перадаць на суд вышыванку


Алесь Пушкін у сваёй майстэрні, чэрвень 2020 году

Мастак-палітвязень Алесь Пушкін напісаў, што тэрмін сьледзтва яму працягнулі да канца кастрычніка. Ён застаецца пад вартай у сьледчай турме ў Жодзіне.

Паводле жонкі мастака Яніны, ён просіць у лісьце, каб на суд яму перадалі кашулю-вышыванку з васількамі.

У лістах Алесь дасылае свае аўтапартрэты. Паводле Яніны, штомесяц ад Алеся прыходзіць адзін-два лісты.

Сям’я мастака жыве ў вёсцы Бобр у Крупскім раёне. Сын Алеся Пушкіна, выпускнік мясцовай школы, сёлета паступіў у Горадзенскі мэдычны ўнівэрсытэт.

У чым вінавацяць Алеся Пушкіна

30 сакавіка Алеся Пушкіна затрымалі ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Ён фігурант крымінальнай справы, якую пачала горадзенская пракуратура паводле ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці). Паводле пракуратуры — «за ўчыненьне наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму».

Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара «з аўтаматам на плячы», выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадзкога жыцьця» ў Горадні. Мастака трымаюць у сьледчай турме ў Жодзіне.

У лісьце з-за кратаў Алесь Пушкін напісаў, што перасьлед пачаўся пасьля ягонага ўдзелу 25 сакавіка ў міжнароднай выставе беларускага мастацтва «Кожны дзень!» у Мастацкім арсэнале Кіева. Ён там выступіў і даў інтэрвію ўкраінскім СМІ.

Мастак сьцьвярджае, што яго перасьледуюць «за творчую дзейнасьць, іншадумства, неабыякавае стаўленьне да гісторыі свайго краю».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG