Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Купалаўскі тэатар абвясьціў другі кастынг артыстаў пасьля сыходу асноўнай трупы


Аляксандар Лукашэнка з абноўленым калектывам Купалаўскага тэатру, люты 2021

На сайце тэатру Янкі Купалы апублікавалі абвестку пра набор актораў.

Як вынікае з аб’явы, прэтэндэнты маюць яшчэ два тыдні, каб сабраць адпаведнае партфоліё.

«7 кастрычніка пройдзе кастынг артыстаў! Узроставая катэгорыя — ад 21 да 70 гадоў. Калі вы таленавітыя і гарыце жаданьнем працаваць на галоўнай драматычнай сцэне нашай краіны, прыходзьце! Будзем рады бачыць вас у нашым дружным калектыве! Прымаем заяўкі з рэзюмэ да 6 кастрычніка», — запрашае адміністрацыя ўстановы.

Неўзабае пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году з Купалаўскага тэатру звольнілася большасьць супрацоўнікаў — артысты, работнікі сцэны, адміністратары. Так яны адрэагавалі на адхіленьне ад пасады свайго дырэктара Паўла Латушкі, які падтрымаў пратэстоўцаў і асудзіў гвалт з боку сілавікоў.

Вакантныя месцы восеньню мінулага году занялі акторамі абласных тэатраў і студэнтамі ВНУ, сіламі якіх Лукашэнку паказалі варыяцыі на тэму легендарнага спэктакля «Паўлінка». Тады прызначаная замест Мікалая Пінігіна мастацкім кіраўніком тэатру Вольга Няфёдава плакала, згадваючы, як «прэзыдэнт з аўтаматам бараніў краіну», і асуджаючы «дэмарш» калегаў.

Ня так даўно Вольга Няфёдава атрымала званьне заслужанай артысткі Беларусі. На час прастою легендарную сцэну аддавалі пад выступы поп-гуртам, танцавальным і харавым калектывам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG