Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі рэкорд ліку новых хворых на каранавірус, у паліклініках скасавалі мэдычныя прафагляды

абноўлена

Міністэрства аховы здароўя прыпыніла правядзеньне прафіляктычных мэдычных аглядаў з 21 верасьня. Прычына — павелічэньне колькасьці хворых на COVID-19.

Шпіталям таксама дазволілі самім прыпыняць і аднаўляць плянавую шпіталізацыю, зважаючы на свае магчымасьці.

Адпаведны загад апублікаваны на сайце міністэрства.

У Беларусі апошнім часам рэгіструюць амаль па 2000 новых хворых на COVID-19 штодня.

22 верасьня зарэгістравалі 1989 новых хворых — гэта рэкордная колькасьць за ўвесь час пандэміі. За дзень памерлі 13 пацыентаў з каранавірусам. Выпісалі 1490 чалавек.

Раней беларускія ўлады неаднаразова атрымлівалі крытыку за яўнае заніжэньне сапраўдных лічбаў захварэлых на COVID-19. Паводле ацэнак экспэртаў у галіне мэдыцыны, паказьнікі маглі заніжацца ў 5–7 разоў.

14 верасьня Міністэрства аховы здароўя Беларусі заявіла аб прыходзе ў краіну чарговай, чацьвёртай па ліку, хвалі каранавірусу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG