Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У будслаўскім касьцёле пасьля пажару накрылі 45% даху


Будслаўскі касьцёл

Працягваюцца аднаўленчыя работы ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе.

Нягледзячы на непагадзь, якая назіраецца ў Беларусі апошнімі днямі, у Будславе працягваюцца работы для аднаўленьня мясцовага касьцёла ад наступстваў пажару, які адбыўся 11 траўня сёлета, піша тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам!»

На 20 верасьня ў касьцёле накрылі 45% даху. Мантаж мэталяканструкцый і работы для падстрахоўкі купала скончылі яшчэ ў пачатку верасьня.

Пажар у нацыянальным санктуарыі здарыўся 11 траўня. У выніку абваліўся дах, а вада з пажарных брандспойтаў пашкодзіла сьцены, падлогу і мэблю. Абраз Маці Божай Будслаўскай, Найсьвяцейшы Сакрамэнт і іншую каштоўную маёмасьць пасьпелі вынесьці. Кіраўніцтва касьцёла неадкладна зьвярнулася па дапамогу ў зборы сродкаў, былі адкрытыя адмысловыя рахункі.

За прамінулы час валянтэры разабралі абгарэлыя часткі, прасушылі ўнутранае ўбраньне і арганы, устанавілі датчыкі вільгаці, ачысьцілі дах ад сьмецьця і вугалю, разабралі падвалы. У пачатку чэрвеня будаўнікі накрылі часовы дах, а таксама наладзілі сыстэму адводу дажджавой вады.

На аднаўленьне каталіцкай сьвятыні неабыякавыя людзі і арганізацыі ўжо ахвяравалі звыш 1 мільёна рублёў. Аднак, каб закончыць кансэрвацыю перад наступным этапам рэстаўрацыі, бракуе яшчэ каля 400 тысяч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG