Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь актыўна прадае Ўкраіне трактары і іншую тэхніку, якая падпала пад санкцыі


Трактар «Беларус»

Беларусь скарысталася тым, што ўкраінскі суд часова спыніў дзеяньне рашэньня аб увядзеньні мыта на ўвоз беларускай аўтамабільнай тэхнікі, і істотна павялічыла яе пастаўкі ва Ўкраіну.

Рашэньне Міжведамаснай камісіі Ўкраіны ў пытаньнях міжнароднага гандлю аб спагнаньні 35 адсоткаў мыта ад агульнай вартасьці пастаўкі мусіла набыць юрыдычную моц сёлета 2 траўня. Аднак Акруговы адміністрацыйны суд Кіева на пазоў украінскага прадпрыемства з замежнымі інвэстыцыямі «Гандлёвы дом „МАЗ-Украіна“» спыніў дзеяньне гэтага рашэньня на час разгляду справы ў судзе.

Згодна з афіцыйнай статыстыкай Украіны, у студзені-ліпені 2021 году Беларусь паставіла 3531 трактар (таварны код у зьнешнім гандлі 8701000000) на 56,8 мільёна даляраў. Летась у гэты ж пэрыяд Беларусь прадала Ўкраіне 1692 трактары на 24,6 мільёна даляраў.

У паўтара раза павялічылася колькасьць прададзеных Украіне беларускіх маторных транспартных сродкаў, прызначаных для перавозкі 10 і больш асобаў (таварны код 8702000000) — з 54 летась (на 4,7 мільёна даляраў) да 81 сёлета (на 7,5 мільёна даляраў).

У тры разы — пастаўкі легкавых аўтамабіляў і іншых маторных транспартных сродкаў, прызначаных для перавозкі людзей: у студзені-ліпені 2021-га — 32, у студзені-ліпені 2020-га — 2.

У 1,6 раза Беларусь павялічыла пастаўкі грузавога транспарту (код 8704000000) — з 439 летась (на 23,3 мільёна даляраў) да 695 сёлета (на 37,2 мільёна даляраў).

Павялічыліся пастаўкі зь Беларусі і спэцыяльнай аўтатэхнікі (таварны код 8705000000) з 45 адзінак летась у студзені-ліпені (на 5,7 мільёна даляраў) да 64 адзінак у гэты ж пэрыяд 2021 году (на 7,1 мільёна даляраў).

Параўнаць гэтую статыстыку зь беларускай немагчыма, бо Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі перастаў публікаваць вынікі зьнешняга гандлю сродкамі наземнага, паветранага і воднага транспарту.

У студзені-ліпені 2021 году Беларусь павялічыла пастаўкі ва Ўкраіну на 62% — да 2,3 мільярда даляраў, і на 9,8 адсотка (да 822,7 мільёна даляраў) — пастаўкі з Украіны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG