Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ГУБАЗіК затрымаў жыхароў Віцебску, якія «плянавалі прычыняць шкоду іміджу дзяржаўных органаў», — МУС


Супрацоўнікі ГУБАЗіК. Архіўнае фота

Пра затрыманьне ўдзельнікаў «экстрэмісцкай ячэйкі» ў Віцебску паведаміў тэлеграм-канал МУС Беларусі. Паводле ведамства, затрымалі сем жыхароў абласнога цэнтру ва ўзросьце ад 26 да 39 гадоў, датычных да групавога хуліганства і «стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня».

Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», віцебскім праваабаронцам сталі вядомыя прозьвішчы віцяблян, якіх абвінавачваюць у арганізацыі «экстрэмісцкага фармаваньня». Гэта Марына Праслава, Павал Сокалаў, Кацярына Макарэвіч, Юлія Лабунова, Арцём Латышаў, Ірына Пярцова, Канстанцін Бодэ і Сьвятлана Гуркоўская.

Як паведамляе тэлеграм-канал МУС, мінулым летам затрыманыя стварылі закрытую тэлеграм-групу, у якой абмяркоўвалі «акцыі прамога дзеяньня», плянавалі «шкодзіць маёмасьць, а таксама шкодзіць іміджу дзяржаўных органаў і праваахоўнай сыстэмы». Удакладняецца, што падазраваныя працавалі ва ўстановах адукацыі, гандлю, мэдыцыны, а таксама ў дзяржаўных арганізацыях.

Паведамляецца, што на затрыманых завялі крымінальныя справы за злоснае хуліганства і стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG