Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знайшлі мёртвым кіраўніка СК расейскага рэгіёну, дзе пасьля выбараў адбылося масавае забойства


Будынак Пермскага ўнівэрсытэту, дзе 21 верасьня 2021 году адбылося масавае забойства

Кіраўнік сьледчага ўпраўленьня па Пермскім краі Расеі Сяргей Сарапульцаў знойдзены мёртвым у сваёй кватэры

Пра гэта паведамляе расейскае выданьне «Коммерсантъ».

За два дні да гэтага, 21 верасьня, 18-гадовы студэнт Цімур Бекмансураў пачаў страляніну на тэрыторыі Пермскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Загінулі шэсьць чалавек, больш за дваццаць атрымалі раненьні.

Паводле крыніцы ТАСС, Сарапульцаў забіў сябе. Крыніца Інтэрфаксу паведаміла, што прычынай такога ўчынку сталі «праблемы ў сям’і».

Выданьне Baza піша, што незадоўга да сьмерці Сарапульцава ў рэгіянальным упраўленьні СК адбылася нарада, прысьвечаная масаваму забойству ў Пермскім дзяржаўным унівэрсытэце. Пасьля нарады, паводле інфармацыі выданьня, ад расьсьледаваньня злачынства адхілілі многіх мясцовых сьледчых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG