Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледам за Лукашэнкам у Сочы паляцеў кіраўнік Памежнага камітэту


Анатоль Лапо

Кіраўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Анатоль Лапо выправіўся з камандзіроўкай у Сочы, вынікае з інфармацыі pravo.by.

Днём раней зь неабʼяўленым візытам у Сочы прыляцеў Лукашэнка.

Паводле прэсавага сакратара Крамля Дзьмітрыя Пяскова, 25 верасьня Аляксандар Лукашэнка сустрэнецца зь лідэрамі расейскіх палітычных партый, пагутарыць з абранымі кіраўнікамі рэгіёнаў. Пра магчымыя перамовы Лукашэнкі з Пуціным афіцыйнай інфармацыі няма.

Дзяржаўныя беларускія СМІ і сайт Лукашэнкі сочынскую паездку не анансавалі.

Перад паездкай Лукашэнкі Пуцін гаварыў пра бясьпеку «саюзнай дзяржавы»

24 верасьня Ўладзімір Пуцін абмеркаваў з Радай бясьпекі Расеі «саюзную дзяржаву». Як паведаміла прэс-служба Крамля, гэтую тэму прапанаваў Пуцін. Ён адзначыў, што скончыўся сур’ёзны перамоўны пэрыяд зь Беларусьсю наконт парамэтраў далейшага будаўніцтва «саюзнай дзяржавы».

«Ёсьць там і пытаньні, якія тычацца забесьпячэньня бясьпекі нашых краін у сьвеце, што так хутка зьмяняецца. Таму прапаную сёньня абмеркаваць менавіта гэтую тэму», — сказаў Пуцін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG