Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін мае намер «бліжэйшым часам» сустрэцца з Лукашэнкам і павучыцца, як тушыць пажары. Па ягоных словах — лясныя


Уладзімір Пуцін. Архіўнае фота.

Уладзімір Пуцін заявіў, што бліжэйшым часам зьбіраецца сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з кіраўнікамі расейскіх палітычных партый, якая прайшла ў рэжыме відэаканфэрэнцыі.

— Я рэгулярна сустракаюся з Аляксандрам Рыгоравічам, бліжэйшым часам яшчэ раз сустрэнуся, — цытуе расейскага прэзыдэнта Zerkalo.

Паводле Пуціна, ён мае намер абмеркаваць з Лукашэнкам тэму барацьбы зь ляснымі пажарамі і вывучыць вопыт Беларусі.

— Возьмем усё самае лепшае, — запэўніў Пуцін. Пры гэтым ён дадаў, што "у нас не Беларусь, у нас краіна іншая, іншыя маштабы».

Раней пра тое, што ў Пуціна «ёсьць пляны» сустрэцца з Лукашэнкам, казаў прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.

Сам Лукашэнка заяўляў, што Пуцін прыедзе ў Менск у рамках саміту СНД «недзе 15 кастрычніка». Гучала таксама дата 4 лістапада: у гэты дзень у Менску пройдзе пасяджэньне Вышэйшай дзяржаўнай рады так званай саюзнай дзяржавы, дзе Лукашэнка і Пуцін павінны зацьвердзіць узгодненыя інтэграцыйныя праграмы.

Сам Лукашэнка, паводле неафіцыйнай інфармацыі, знаходзіцца цяпер з прыватным візытам у Сочы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG