Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява прадстаўніка ByPol: Андрэй Зельцар не парушыў закону. ВІДЭА


28 верасьня супрацоўнікі КДБ узламалі дзьверы і ўварваліся ў кватэру, дзе знаходзіўся супрацоўнік EPAM Systems Андрэй Зельцар і ягоная жонка. Зельцар двойчы стрэліў і сьмяротна параніў аднаго з групы КДБ. У адказ яго застрэлілі. Жонку арыштавалі.

Адмыслоўцы з ініцыятывы ByPol пракамэнтавалі, якія памылкі яны пабачылі ў дзеяньнях сілавікоў і чаму Андрэй Зельцар меў права аказаць збройны супраціў.

28 верасьня ў Менску падчас рэйду КДБ па кватэрах у адной з кватэр жыхар аказаў супраціў сілавікам — стрэліў у аднаго зь іх з паляўнічай стрэльбы. Сілавікі ў адказ адкрылі агонь і застрэлілі мужчыну. Паранены супрацоўнік КДБ загінуў. Распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт.139 КК («Забойства асобы ў сувязі з ажыцьцяўленьнем ёю службовай дзейнасьці»).

Як стала вядома, страляў 31-гадовы Андрэй Зельцар, супрацоўнік EPAM Systems. Ён жанаты, мае сына. Меў афіцыйна зарэгістраваную зброю, бо ўваходзіў у Таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Таксама Зельцар займаўся фэхтаваньнем і трыятлёнам.

Жонку Андрэя Зельцара Марыю Ўсьпенскую затрымалі праз падазрэньне ў саўдзеле ў забойстве супрацоўніка КДБ, цяпер яна ў сьледчым ізалятары на Акрэсьціна. У Сьледчым камітэце паведамілі, што жонка Зельцара «праводзіла відэаздымку» і «садзейнічала зьдзяйсьненьню злачынства».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG