Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У відэаапэратара ў Менску, які супрацоўнічаў з Deutsche Welle, правялі ператрус па справе аб тэрарызьме


Турма на Акрэсьціна, 4 кастрычніка 2020 г.

У беларускага відэаапэратара Ягора Камароўскага, які супрацоўнічаў з Deutsche Welle, 1 кастрычніка прайшоў ператрус па крымінальнай справе.

Пра гэта Deutsche Welle паведаміў бацька журналіста Сяргей Камароўскі. Паводле яго слоў, у пастанове пра ператрус пазначаны артыкулы Крымінальнага кодэксу «Наўмыснае зьнішчэньне або пашкоджаньне чужой маёмасьці», а таксама — «Акт тэрарызму».

Падчас ператрусу ў кватэры відэаапэратара ў Менску забралі ўсю тэхніку, у тым ліку ноўтбук, відэакамэры, прылады для запісу і карты памяці, а таксама пасьведчаньне пазаштатнага супрацоўніка Deutsche Welle. Разам з тым, як адзначыў бацька Камароўскага, афіцыйна ні падазрэньне, ні абвінавачаньне па крымінальнай справе Ягору Камароўскаму пакуль ня выстаўлена.

Цяпер Ягор Камароўскі ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў завулку Акрэсьціна ў Менску. Ён быў затрыманы ўвечары 28 верасьня ў Менску, пра што пасьпеў паведаміць сваякам. На наступны дзень яго асудзілі на 14 сутак адміністрацыйнага арышту за «хуліганства». Абставіны арышту і сапраўдная яго прычына блізкім Камароўскага і яго адвакату дакладна не вядомыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG