Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца не адпусьцілі на пахаваньне бацькі, бо «цяжкі артыкул»


Павал Севярынец у судзе 25 траўня 2021 году

Павал Севярынец напісаў заяву, каб яго адпусьцілі з калёніі на пахаваньне бацькі Канстанціна Севярынца. Такая магчымасьць у зьняволенага тэарэтычна ёсьць. Але яму дазволу не далі, сказалі, што цяжкі артыкул, паведаміла жонка палітвязьня Вольга Севярынец у фэйсбуку.

Паўлу толькі дазволілі пазваніць маці.

Канстанцін Севярынец памёр 30 верасьня ад абвастрэньня хваробы сэрца, якое выклікаў каранавірус.

Яго пахавалі 2 кастрычніка на радзіме — у вёсцы Ўнорыца на Гомельшчыне.

Ягоны сын, Павал Севярынец, адбывае 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму ў Шклове за «падрыхтоўку і ўдзел у масавых беспарадках». Вольга Севярынец напісала, што Павал «агаломшаны», і заклікала падтрымаць яго лістамі.

Адрас палітвязьня —
ПК-17, атрад 17,
вул. 1-я Заводская, 8,
213004, г. Шклоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG