Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Лаўроў: Расея заклапочаная спробамі ЗША і ЭЗ «груба ўмешвацца» ў справы Беларусі


Сяргей Лаўроў

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў пакрытыкаваў цяперашнюю палітыку Вашынгтону і Брусэлю ў адносінах да Менску.

«Глыбокую заклапочанасьць выклікаюць спробы Вашынгтону і ЭЗ груба ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі. Працягваецца санкцыйны і палітычны ціск на ўлады ў Менску, пры гэтым цалкам ігнаруюцца намаганьні кансалідацыі грамадзтва і правядзеньня канстытуцыйнай рэформы. Дзеяньні ЭЗ паказваюць сапраўдныя мэты, дзеля якіх стваралася так званае „Ўсходняе партнэрства“ і адначасова гавораць пра тую цану, якую за добрыя стасункі з Захадам даводзіцца плаціць», — цытуе Лаўрова ТАСС.

Лаўроў падкрэсьліў, дадае агенцтва, што толькі беларускі народ і яго законныя прадстаўнікі «маюць права вызначаць будучыню сваёй краіны ў рамках дзейнага нацыянальнага заканадаўства».

Лаўроў таксама адзначыў, што ЗША і іх саюзьнікі працягваюць «грубыя спробы» ўмяшаньня ва ўнутраныя справы краінаў СНД.

«Наша салідарнасьць тым больш важная ва ўмовах, калі не спыняюцца грубыя спробы ўмяшаньня Вашынгтону і яго саюзьнікаў ва ўнутраныя справы дзяржаў СНД. Іх лінія на зьмену непажаданых урадаў па-ранейшаму ў сіле, мяняецца толькі тактыка яе ажыцьцяўленьня», — сказаў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG