Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чыноўнікі масава ігнаруюць патрабаваньне абавязкова насіць маскі ў грамадзкіх месцах


Масачны рэжым — не для чыноўнікаў. Нарада ў Лукашэнкі 12 кастрычніка

Ад 9 кастрычніка ў Беларусі стала абавязковым нашэньне масак у грамадзкіх месцах. Гэтае правіла ўлады ўвялі ўпершыню за 1,5 года пандэміі. За яго невыкананьне пагражае штраф да 30 базавых велічынь (870 рублёў).

«Наша Ніва» зьвярнула ўвагу, як выконваюць антыковідныя правілы тыя, хто зьбіраецца караць за іх парушэньне.

Падборка фатаздымкаў, узятая з афіцыйных рэсурсаў, сьведчыць, што «чыноўнікам закон не пісаны».

12 кастрычніка ў Аляксандра Лукашэнкі адбылася нарада па пытаньнях сыстэмы адукацыі. Ні ён сам (нездарма атрымаў за пасьлядоўнасьць мянушку ковід-дысыдэнта), ні падначаленыя на масачныя ўмоўнасьці ўвагі не зьвярталі.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў правялі 13 кастрычніка пасяджэньне круглага стала аб прыцягненьні інвэстыцый у рэгіёны Беларусі. Ніхто не пераймаўся каранавіруснай небясьпекай.

Ні каранавірус, ні штрафы дэпутатаў не палохаюць
Ні каранавірус, ні штрафы дэпутатаў не палохаюць

Новапрызначаная начальніцай галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы і па справах моладзі Менгарвыканкаму Вольга Чамаданава 13 кастрычніка сустрэлася з калектывам унітарнага прадпрыемства «Белмытнясэрвіс». За некалькі дзён да гэтага яна вінаваціла «бязмасачнікаў» у поўнай безадказнасьці, але цяпер сама сядзела ў прэзыдыюме бяз маскі.

«Людзі настолькі ўпэўненыя, што іх гэта не закране... Паслухайце, калі вы ўпэўненыя, што з вамі нічога ня здарыцца, пашкадуйце тых, хто знаходзіцца побач, хто баіцца кожны дзень за сваё жыцьцё. Чаму няма такога паняцьця? Яно павінна быць», — абуралася Вольга Чамаданава.

Mіністар аховы здароўя Беларусі Дзьмітры Піневіч 13 кастрычніка ўдзельнічаў у 34-м пасяджэньні Рады супрацоўніцтва ў галіне аховы здароўя СНД. Натуральна, з адкрытым тварам.

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін 13 кастрычніка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны палкоўніка ваеннаслужачым Узброеных сілаў. Ніводнага вайскоўца ў масцы не заўважана.

Кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску Мікалай Палякоў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаў ордэн Маці. Ніводнай маскі — ні ў чыноўніка, ні ў жанчын.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG