Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл памёр ад каранавірусу


Колін Паўэл

Як паведамляе амэрыканскі тэлеканал CNN, Колін Паўэл памёр раніцай 18 кастрычніка ад ускладненьняў, выкліканых COVID-19. Яму было 84 гады.

Паўэл быў прафэсійным вайскоўцам, браў удзел у вайне ў Віетнаме. Падчас прэзыдэнцтва Рональда Рэйгана ён стаў першым у гісторыі ЗША чарнаскурым дарадцам па нацыянальнай бясьпецы, а падчас прэзыдэнцтва Джорджа Буша-старэйшага — першым чарнаскурым начальнікам генэральнага штабу.

Ягоная папулярнасьць моцна вырасла пасьля перамогі кааліцыі на чале з ЗША ў вайне ў Пэрсыдзкай затоцы 1990 году, якая адбылася пасьля ўварваньня Іраку ў Кувэйт. Аднак сур’ёзнай плямай на ягонай рэпутацыі сталася тое, што, як дзяржаўны сакратар у адміністрацыі Джорджа Буша-малодшага, ён прэзэнтаваў у ААН непраўдзівыя зьвесткі амэрыканскай выведкі аб нібыта наяўнасьці ў Іраку зброі масавага зьнішчэньня, каб здабыць міжнародную падтрымку для другой вайны супраць Іраку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG