Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі паўторны курс прышчэпак ад каранавірусу будуць рабіць праз паўгода-год


Адпаведны загад падпісаў 20 кастрычніка міністар здароўя Дзьмітры Піневіч.

«Усё будзе залежаць ад стану здароўя пацыента, наяўнасьці ці адсутнасьці хранічных захворваньняў», — сказала першая намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан.

Яна таксама паведаміла, што

  • прышчапіліся больш за 70 цяжарных,
  • ёсьць рэгіёны, якія набліжаюцца да 35% прышчэпленага насельніцтва,
  • некаторыя паліклінікі ў Менску прышчапілі ўжо больш за 50% насельніцтва старэйшага веку і з хранічнымі хваробамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG