Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына з партнэрамі ініцыююць стварэньне сіл хуткага рэагаваньня Эўразьвязу


Нямецкія самалёты А400М у аэрапорце Ташкенту па дарозе з Афганістану 22 жніўня 2021

«Апошнія падзеі ў Афганістане яшчэ раз паказалі, што ЭЗ мусіць мець магчымасьць дзейнічаць рашуча і хутка», — адзначаецца ў дакумэнце, падрыхтаваным Нямеччынай, Нідэрляндамі, Партугаліяй, Фінляндыяй і Славеніяй.

Пра гэта са спасылкай на агенцтва dpa паведамляе DW.

Нямеччына, Нідэрлянды, Партугалія, Фінляндыя і Славенія выступілі з ініцыятывай стварэньня сіл хуткага рэагаваньня Эўразьвязу. «Апошнія падзеі ў Афганістане яшчэ раз паказалі, што ЭЗ павінен мець магчымасьць дзейнічаць рашуча і хутка», — адзначаецца ў падрыхтаваным партнэрамі дакумэнце, на які спасылаецца агенцтва dpa ў чацьвер, 21 кастрычніка.

Канцэпцыя прадугледжвае разьвіцьцё ўжо існуючых баявых злучэньняў ЭЗ для стварэньня ўдарнай групы, арыентаванай на хуткае разгортваньне ў мэтах крызіснага рэагаваньня. З гэтай мэтай яму таксама павінны быць дадзеныя магчымасьці касьмічных сіл, кібэрвойскаў, падразьдзяленьняў спэцыяльнага прызначэньня і вайскова-транспартнай авіяцыі.
Прапануецца выкарыстоўваць магчымасьці Дамовы ЭЗ.

Для стварэньня падразьдзяленьня хуткага рэагаваньня, адзначаецца ў дакумэнце, неабходна павысіць даступнасьць, гатоўнасьць, баяздольнасьць і кампэтэнтнасьць узброеных сіл і лепей выкарыстоўваць фарматы вайсковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі – сябрамі ЭЗ. У прыватнасьці, у дакумэнце прапануецца выкарыстоўваць «кааліцыі» ў адпаведнасьці з артыкулам 44 Дамовы ЭЗ, якая да гэтага часу не ўжывалася.

Агульная колькасьць сіл хуткага рэагаваньня ў канцэптуальным дакумэнце пяці краін не называецца. Толькі ў частцы, якая тычыцца сухапутных падразьдзяленьняў, гаворыцца, што іх колькасьць можа дасягаць памераў армейскай брыгады, гэта значыць налічваць каля 5000 вайскоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG