Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На беларускім ТБ Лукашэнку проціпаставілі тым лідэрам, хто падчас пандэміі «схаваўся ў бункеры»


А.Лукашэнка

Вядучы беларускага дзяржаўнага тэлеканалу СТВ Яўген Пуставой у сваёй перадачы «Палітыка без гальштукаў і купюр» параўнаў Аляксандра Лукашэнку зь лідэрамі іншых краін, якія, як ён выказаўся, падчас пандэміі каранавіруснай інфэкцыі хаваюцца па бункерах.

Як заявіў Пуставой, Лукашэнка «адзіны прэзыдэнт, які не хаваўся ад народу па бункерах, а ад міністраў і журналістаў з дапамогай тэлеканфэрэнцый». Таксама, паводле яго слоў, у Беларусі «абышлося без лакдаўнаў, без бяздумнага карантыну». У яшчэ адной рэпліцы пра Лукашэнку Пуставой адзначыў, што ў беларускага аўтарытарнага лідэра «бяссонныя ночы і перажываньні адбіваліся на твары. Ботаксам не карыстаецца».

Прозьвішчаў тых, з кім параўноўваецца Лукашэнка, Пуставой не назваў.

Згадкі «бункера» і «ботаксу» нярэдка гучаць у выказваньнях расейскіх апазыцыянэраў пра прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. У пэрыяды абвастрэньня сытуацыі з эпідэміяй каранавіруснай інфэкцыі ў Расеі — такіх, як цяпер — Пуцін амаль не праводзіць публічных мерапрыемстваў, аднак праводзіць нарады з дапамогай тэлеканфэрэнцый. Кабінэт бяз вокнаў, у якім знаходзіцца Пуцін, пры гэтым параўноўваюць з бункерам.

Аб ботаксе, уколы якога выкарыстоўваюцца для касмэтычных працэдур, кажучы пра Пуціна, яшчэ 10 гадоў таму згадваў, напрыклад, Аляксей Навальны. У Крамлі не пацьвярджалі і не адмаўлялі выкарыстаньне Пуціным ботоксу.

Як заявіў Яўген Пуставой выданьню «Пад’ём», Уладзіміра Пуціна ён на ўвазе ня меў. Паводле яго слоў, «ботакс» быў адсылкай да прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна:

«Памятаеце, калі была перадвыбарчая гонка ў ЗША, Трамп сказаў Байдэну: навошта вы сябе ботаксам напампавалі і маску потым надзелі — прыгажосьць хаваеце?» (Насамрэч, такіх слоў Трамп, па ўсёй бачнасьці, не казаў, аднак сапраўды сьцьвярджаў, што Байдэн нібыта зрабіў плястычную апэрацыю). Беларускі журналіст таксама сказаў, што лічыць Пуціна «красунчыкам» і выступае за саюз з Расеяй.

  • Беларусь падчас пандэміі ня ўводзіла карантын. Пры гэтым у краіне адзін з самых нізкіх адсоткаў вакцынаваных ад каранавірусу сярод эўрапейскіх краін. Яшчэ летась беларускія ўлады ня раз заяўлялі, што здолелі перамагчы каранавірус, але аб пандэміі часам успаміналі, напрыклад, калі не прымалі перадачы ў ізалятарах для затрыманых грамадзян, адзначае «Нямецкая хваля».
  • У апошнія тыдні — як і ў Расеі — у Беларусі адзначаецца рост колькасьці заражаных. Лекары распавядаюць, што аддзяленьні перапоўненыя пацыентамі з каранавірусам, якія задыхаюцца. Многія беларусы скардзяцца на тое, што ў краіне складана зрабіць тэст на COVID-19, а да захварэлых пацыентаў не прыходзяць на дом лекары, паведамляе тэлеканал «настоязее время».
  • Пры гэтым Лукашэнка крытыкуе меры па барацьбе з распаўсюджваньнем інфэкцыі, уключаючы масачны рэжым, якия прымаюцца ў іншых краінах (уключаючы Расею). Ён таксама не прышчаплящся, хоць на словах падтрымлівае вакцынацыю. Міністэрства аховы здароўя Беларусі на мінулым тыдні адмяніла абавязковы масачный рэжым, які быў уведзены ў Беларусі 9 кастрычніка. Меру раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка. На нарадзе 19 кастрычніка ён запатрабаваў не дапускаць ніякага ціску на людзей у пытаньнях нашэньня ахоўных сродкаў, дыстанцыяваньня і вакцынацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG