Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 55-м годзе жыцьця памёр беларускі журналіст Аляксандар Коктыш


Аляксандар Коктыш

Паводле сваякоў Аляксандра Коктыша, увечары 24 кастрычніка яму стала кепска, выклікалі хуткую дапамогу. Дзьве брыгады мэдыкаў па чарзе спрабавалі яго рэанімаваць, але безвынікова.

Аляксандар Коктыш у журналістыцы больш за 30 гадоў. Ад пачатку 1990-х працаваў загадчыкам аддзелу інфармацыі ў газэце «Звязда» і аглядальнікам у агенцтве «Інтэрфакс».

Ад 1994 году і да пачатку 2000-х — адказны за эканамічную тэматыку ў тыднёвіку «Свободные новости». Быў намесьнікам галоўнага рэдактара ў беларускім выпуску маскоўскай газэты «Труд».

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, быў задзейнічаны ў працы кіроўных органаў арганізацыі.

Паралельна ў якасьці прэс-сакратара ўдзельнічаў у палітычных кампаніях Віктара Ганчара і Васіля Лявонава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, разьвітаньне з Аляксандрам Коктышам адбудзецца 26 кастрычніка, пахаваюць яго на радзіме ў Ляхавічах побач з бацькамі і дзядамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG