Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся чарговы працэс у «карагоднай справе» ў Берасьці, судзяць 16 чалавек за раз 


Карагод пратэсту супраць фальшывых выбараў і гвалту сілавікоў. Берасьце, 13 верасьня 2020 г.

Агулам на гэты момант вынесьлі ўжо восем калектыўных прысудаў. У рамках крымінальнай справы асудзілі 87 чалавек.

На гэты раз 9-ю і 10-ю групы абвінавачаных у «карагоднай справе» судзяць разам.
Справу ў судзе Берасьцейскага раёну разглядае судзьдзя Кацярына Рамашка.

Хто на лаве падсудных:

  • Ганна Баран (з 14 кастрычніка ў СІЗА-7),
  • Аляксандар Вялічка,
  • Вольга і Руслан Гачынскія,
  • Кацярына і Ўладзімер Ганчаровы (з 24 ліпеня ў СІЗА-7),
  • Сяргей Ярошкін,
  • Павал Краўчук,
  • Вераніка Клімовіч,
  • Валянціна Корсак
  • Сяргей Лапко,
  • Цімур Ломпік,
  • Аляксандар і Тацяна Паўлючыкі,
  • Аляксей і Сьвятлана Якімовічы.

У чым вінавацяць фігурантаў:

Згодна з вэрсіяй абвінавачаньня, падсудныя ў групе зь іншымі асобамі наўмысна «ўзялі актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Іх дзеяньні нібыта былі спалучаныя зь непадпарадкаваньнем законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады, пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, арганізацый і прадпрыемстваў.

З прычыны прастою тралейбуснаму парку нанесеная шкода ў суме 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму — 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчаваньня.


Агулам на гэты момант вынесьлі ўжо сем калектыўных прысудаў. У рамках крымінальнай справы асудзілі 87 чалавек.


Судзьдзі, якія каралі фігурантаў «карагоднай справы»:

  • Сьвятаслаў Каліна,
  • Дзьмітры Шурын,
  • Іна Клышпач,
  • Сяргей Маручак,
  • Яўген Брэган,
  • Дзьмітры Куроўскі,
  • Вера Філонік,
  • Марыя Аліфярук.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG