Брытанскі дасьледчык Мэт’ю Фрыар працуе ва ўнівэрсытэце Лейдэну ў Нідэрляндах. Ён аўтар апублікаванай ў 2018 годзе кнігі «Беларусь пры Лукашэнку: Адаптыўны аўтарытарызм».
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады, ляўрэатка прэміі імя Сахарава Вольга Кавалькова – пра працу ў Польшчы, вялікую плынь вымушанай эміграцыі беларусаў, працу ў камандзе, помсту ўладаў і час, калі трэба сыходзіць зь дзяржаўнай службы.
Двойчы ў тыдзень, на сайце Свабоды і на падкаст-плятформах, вас чакае новая сэрыя падкаст-цыклю Ўладзімера Арлова «Імёны Свабоды». Гэта гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды XVIII―XXI стагодзьдзяў.
Якія наступствы будзе мець патрабаваньне Лукашэнкі скараціць дыпляматычную прысутнасьць Беларусі ў шэрагу краінаў? Якіх менавіта краінаў гэта будзе тычыцца? Ці прыедзе ў Менск амбасадарка ЗША Джулі Фішар? Гэтыя тэмы ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць былыя дыпляматы Ігар Ляшчэня і Павал Мацукевіч.
Што адбылося зь Беларусьсю ў 2020 годзе і што адбываецца цяпер? Ці можна знайсьці ў беларускіх падзеях нешта пазытыўнае, нешта з таго, што выклікае аптымізм, нягледзячы на рэпрэсіі і максымальнае закручваньне гаек? Адказвае палітычны камэнтатар, галоўны рэдактар часопісу «АРХЭ» Валер Булгакаў.
Некалькі сотняў тысяч ахвяраў палітычных рэпрэсій будуць рэабілітаваныя, кажа былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, а цяпер сябра Народнага антыкрызіснага кіраваньня Арцём Праскаловіч, адзін з аўтараў канцэпцыі рэабілітацыі ахвяраў палітычных рэпрэсій, «якія ажыцьцяўляюцца дыктатурай Лукашэнкі
26 сакавіка Генэральная пракуратура Беларусі завяла супраць расейскага палітоляга беларускага паходжаньня крымінальную справу за абразу Лукашэнкі. Днямі ён пакінуў Расею ў сувязі з рызыкай фізычнай расправы. У інтэрвію «Свабодзе» Балкунец расказаў, што канкрэтна яго прымусіла зьехаць.
Рэкардсмэн сьвету, 60-разовы рэкардсмэн Беларусі ў плаваньні, 10-разовы прызёр чэмпіянатаў Эўропы і ўдзельнік трох Алімпіядаў Павал Санковіч — пра крымінальную справу супраць Герасімені і Апейкіна, фінансавую дапамогу рэпрэсаваным спартоўцам і сапраўднае стаўленьне спартоўцаў да Лукашэнкі.
1 красавіка беларускі мастак Аляксей Кузьміч спрабаваў пранікнуць у двор прэзыдэнцкага палацу ў Парыжы. Акцыяніст ладзіў акцыю «Імітацыя». Пасьля сутак у арышце яго вызвалілі. У інтэрвію «Свабодзе» мастак расказаў, як праходзіў пэрформанс і які яго сэнс.
Ураджэнец Вялейкі, галоўны дырыжор аркестру Мюнхэнскага ўнівэрсытэту Віталь Алексяёнак на замову нямецкага выдавецтва S. Fischer Verlag напісаў кнігу "Die weißen Tage von Minsk" пра мірны беларускі пратэст, удзельнікам якога ён быў у жніўні і верасьні.
Румынскі палітоляг Аліна Мунджу-Піпідзі апошнія гады працуе ў бэрлінскай Школе кіраваньня Герці ў Нямеччыне. Яна расказала Радыё Свабода пра досьвед румынскай рэвалюцыі і трансфармацыі і пра тое, чаму неспрыяльныя ўмовы для беларусаў абавязкова зьменяцца на больш спрыяльныя.
Чаму Віктар Бабарыка менавіта зараз ізноў ініцыяваў стварэньне партыі? Як гэтая партыя зьбіраецца дзейнічаць? Як яна мяркуе камунікаваць зь іншымі структурамі пратэсту? На якіх праграмных прынцыпах яна будзе грунтавацца?
Ян Максімюк размаўляе з Артурам Клінавым пра яго найноўшы раман «Локісаў».
Чаму сёлетні Дзень Волі быў такім, якім ён быў? Ці будзе ўлада закручваць гайкі і надалей? Якія пэрспэктывы закліку Латушкі забіраць банкаўскія ўнёскі? На гэтыя пытаньні Свабоды адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.
Якія першыя вынікі сёлетняга Дня волі? Зь якім папярэднім этапам пратэстаў можна параўнаць сёньняшні? Пра што сьведчаць вынікі галасаваньня за перамовы на плятформе «Голос»? У Клюбе Свабоды разважаюць і спрачаюцца палітычныя аналітыкі Юры Дракахруст, Валер Карбалевіч і Віталь Цыганкоў.
Палітвязень, праваабаронца і навукоўца Міхаіл Жамчужны правёў за кратамі 11 гадоў. Жамчужны расказвае пра свой досьвед выжываньня за кратамі, пра турэмную мэдыцыну, у выніку якой можна не дажыць да вызваленьня, пра каранавірус у турмах, а таксама раіць цяперашнім палітвязьням, як не зламацца.
Чаму ўлады забаранілі сёлета сьвяткаваньне Дня волі? Ці стала гэтае сьвята народным, ці адбылося зь ім тое ж, што адбылося зь бел-чырвона-белым сьцягам? Ці нападае афіцыйная прапаганда на БНР гэтак жа зацята, як на бчб-сьцяг?
Распрацоўнік праекту «Голас», адзін зь дырэктароў IT-кампаніі EPAM Павал Лібер расказвае, як ідзе галасаваньне на плятформе за мірныя перамовы, на якія лічбы разьлічваюць ініцыятары галасаваньня, чаго насамрэч баяцца ўлады, ці ёсьць на баку Лукашэнкі таленавітыя айцішнікі.
Опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук, адказная ў Народным антыкрызісным кіраўніцтве за пытаньні культуры і нацыянальнай спадчыны, расказвае, як будзе сьпяваць «Разбурылі турмы муры» у дзень перамогі дэмакратычных сіл. Сьпявачка разважае пра магчымы ўдзел у «Эўравізіі» і сатырычны адказ на дыктатуру.
Якія перавагі і хібы для ўлады ў забароне і ў дазволе бел-чырвона-белага сьцяга? Якая частка беларускага грамадзтва падтрымлівае бчб-сьцяг? Якім будзе плён наратыву Лукашэнкі пра генацыд беларускага народу? Над гэтымі тэмамі ў інтэрвію Свабодзе разважае палітоляг Дзяніс Мельянцоў.
Спэцпрадстаўнік Сьвятланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандар Шлык расказвае, як каманда рыхтуецца да правядзеньня новых, сапраўдных выбараў, якім чынам кожны можа далучыцца да гэтага працэсу.
Як можна патлумачыць станоўчыя вынікі працы ПВТ у мінулым годзе? Якія фактары ўплывалі летась на становішча беларускай ІТ-галіны? Якія ІТ-кампаніі сышлі з Беларусі? Якія прынятыя ці плянаваныя рашэньні ўладаў могуць паўплываць на становішча ІТ-галіны?
Выйшла ў сьвет новае выданьне кнігі «Беларусь: апошняя эўрапейская дыктатура». Аўтар кнігі, брытанскі дасьледчык Эндру Ўілсан расказаў Радыё Свабода, як ён тлумачыць беларускія падзеі 2010-х гадоў, чаму Лукашэнка трапіў у пастку пасьля жніўня і як ён ацэньвае выбарчую кампанію Сьвятланы Ціханоўскай
Якім можа быць плён звароту Ціханоўскай наконт перамоваў з уладамі? Колькі галасоў на «Голасе» зьбярэ яе прапанова? Ці адбываецца другая хваля грамадзкага пад'ёму? Што будзе 25 сакавіка? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітоляг Андрэй Казакевіч і палітычны аналітык Ян Аўсеюшкін.
Пісьменьнікі-суаўтары Яўгенія Пастарнак і Андрэй Жвалеўскі, якія амаль штодня вядуць у сваіх сацсетках хроніку беларускага пратэсту, расказваюць пра тое, як вызначаць самае галоўнае і пазытыўнае ў навінах і хто сапраўдны герой мірнай беларускай рэвалюцыі.
Наколькі ўдалай зь юрыдычнага пункту гледжаньня была фармулёўка савецкага рэфэрэндуму аб захаваньні СССР? Чаму рэфэрэндум не захаваў Савецкі Саюз? Якія ёсьць канстытуцыйныя мэханізмы, каб захаваць незалежнасьць Беларусі?
Ці атрымалі беларусы прышчэпку ад аўтарытарызму? Як прадухіліць злоўжываньне ўладай і адначасна забясьпечыць цьвёрдую і эфэктыўную ўладу? Якая пабудова дзяржаўнай улады найлепш можа абараніць незалежнасьць?
Чыю палітычную волю увасабляе праект Канстытуцыі Ціханоўскай- Лябедзькі? Якая пазыцыя наконт гэтага праекту іншых суб'ектаў палітычнага працэсу? Якія паўнамоцтвы павінен мець прэзыдэнт Беларусі? Наколькі удалая фармулёўка, у якой праект вырашае пытаньне статусу моваў у дзяржаве?
Расейскі гісторык, палітоляг і рэлігіязнаўца Андрэй Зубаў — пра сьвядомыя ахвяры, на якія ідуць людзі ў Беларусі і Расеі дзеля свабоды і пераменаў; пра сілу волі і духу, якія моцна адчуваюць дыктатары; і пра Маскву як пра «пасад зьвера» і як цэнтар тыранічнага кіраваньня сьветам.
У камэнтары для Радыё Свабода суаўтар фільму «Залатое дно» Сьцяпан #Пуціла распавёў, што найбольш уразіла падчас падрыхтоўкі карціны, чаму вырашыў зрабіць акцэнт на грашовай дапамозе з Эўразьвязу, і як на яго думку грамадзтву варта распарадзіцца зь пералічанай у фільме маёмасьцю.
Ці абмяркоўваюць чыноўнікі багацьце Лукашэнкі? Якой будзе рэакцыя чынавенства на стужку «Лукашэнка. Залатое дно»? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць чальцы Народнага антыкрызіснага кіраваньня, былыя супрацоўнікі адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Арцём Праскаловіч і Анатоль Котаў.
Баскетбалістка Алена Леўчанка, падпісантка ліста вольных спартоўцаў, – пра рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту не прызнаваць Віктара Лукашэнку старшынём НАК, самы шчасьлівы дзень пасьля 9 жніўня і беларускую мару.
Кандыдат мэдычных навук, былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская разважае пра этычныя дылемы, якія паўсталі перад беларускімі мэдыкамі ў сувязі з маштабным гвалтам і рэпрэсіямі.
На каго зробіць уражаньне стужка «Лукашенко. Золотое дно»? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць палітычны аналітык Тацяна Чуліцкая і бізнэсовец і грамадзкі дзеяч Іван Шыла.
Наколькі законным было выкарыстаньне ўзброеных сілаў для здушэньня пратэстаў? Якая была матывацыя такога выкарыстаньня? Які вынік гэта дало? Як доўга войскі былі задзейнічаныя ў гэтых апэрацыях? На гэтыя пытаньні ў інтэрвію Свабодзе адказвае вайсковы экспэрт Аляксандар Алесін.
Аляксей Анісін, дэкан факультэту міжнародных дасьледаваньняў і дыпляматыі Англа-амэрыканскага ўнівэрсытэту ў Празе, расказаў пра свае дасьледаваньні. Адна з тэмаў ягоных навуковых артыкулаў — пераход дзяржаўных сілаў бясьпекі на бок пратэсту.
Наколькі пераканаўчым было абвінавачаньне ў справе Чульцовай і Андрэевай? Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць адвакат, сябра Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва і Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк і палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.
Грамадзкі дзяяч, кіраўнік Беларускага свабоднага тэатру Мікалай Халезін – пра сваю працу ў Беларускім фондзе культурнай салідарнасьці, падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры, рэформы сфэры культуры ў новай Беларусі і цяперашнюю стратэгію перамогі.
Акторка і сьпявачка Анастасія Шпакоўская – пра першую беларускую онлайн-школу ва Ўкраіне і курсы па беларускай мове, літаратуры і гісторыі Беларусі пры ёй, пра пастаноўку ў віленскім тэатры п'есы «Дыхаем разам» аб падзеях у Беларусі, пра новую песьню і дзейнасьць дзеля вяртаньня на Радзіму.
Пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец — пра філязофію перамогі, разбуральнасьць помсты, гістэрыку як паказчык паразы і галоўныя прынцыпы жыцьця, якія дапамогуць перамагчы, а таксама пра тое, чаму пакуль ня варта абнародаваць усе пазытыўныя навіны.
Чаму ператрусы ў праваабарончых і прафэсійных арганізацыях адбываюцца менавіта зараз? У Праскім акцэнце абмяркоўваюць рэдактарка «Беларускага партызану», былая намесьніца старшыні БАЖ Сьвятлана Калінкіна і кіраўнік правабарончай арганізацыі Беларускі Хельсінскі камітэт Алег Гулак.
Перакладчыца Адэля Рудніцкая і журналістка Кацярына Ткачэнка расказваюць пра зьняволеньне ў турме на Акрэсьціна ў студзені, калі былі забароненыя перадачы. Былыя зьняволеныя кажуць пра катаваньні за кратамі, неверагодную падтрымку і ўзаемадапамогу палітычных зьняволеных.
Музыкі Арцём Лук'яненка і Ксенія Жук расказваюць пра новую кампазыцыю Naviband «Сьнег». Удзельнікі конкурсу «Эўравізіі» ад Беларусі (2017) лічаць, што ў цяперашняй сытуацыі Белтэлерадыёкампанія ня можа ўдзельнічаць у «Эўравізіі» праз беспрэцэдэнтны гвалт у краіне, і на якім яны баку.
Ян Максімюк размаўляе зь Нільсам Дукэ, дырэктарам Флямандзкага інстытуту міру. Нядаўна Нільс Дукэ ад імя свайго інстытуту вылучыў пратэстоўцаў супраць сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру 2021 году.
Што ў сэнсе забесьпячэньня народнага адзінства прапанаваў Усебеларускі народны сход? Якой будзе новая Канстытуцыя? Калі Лукашэнка зьбіраецца сысьці з пасады? Ці будзе ён будаваць сацыялізм? Гэтыя тэмы ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Вячаслаў Бабровіч і Арцём Шрайбман.
Лідэр Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, былы міністар культуры і былы амбасадар Павал Латушка — пра асноўныя палажэньні Пляну беларускага вызваленьня ў рамках «Стратэгіі перамогі для беларусаў», умовы вяртаньня і лідэраў вулічнага пратэсту.
Якую канстытуцыйную рэформу прапанаваў Лукашэнка падчас выступу на Ўсебеларускім народным сходзе? Навошта ён падрабязна распавядаў пра праграму яго апанэнтаў, хаця і карыкатурызаваўшы яе? Гэтыя пытаньні ў Праскім акцэнце абмяркоўваюць палітычныя аналітыкі Тацьцяна Чуліцкая і Валер Карбалевіч.
Загрузіць яшчэ